Рымвідас Пятраўскас (; нар. 21 кастрычніка 1972, Вільнюс) — літоўскі гісторык; прафесар (2010), правадзейны член Акадэміі навук Літвы, з 1 красавіка 2020 года рэктар Вільнюскага ўніверсітэта (абраны 22 студзеня 2020 года).

Біяграфія Скончыў віленскую 44-ю сярэднюю школу (1990). У 1990—1997 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта; магістр гісторыі.

З 1998 года працаваў у Вільнюскім універсітэце на кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча. Стажыраваўся ў Базельскім універсітэце, Вольным універсітэце Берліна, Грайфсвальдскім універсітэце, Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Інстытуце Гердэра ў Марбургу. У 2001 годзе ў Вільнюскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю пра склад і структуру вялікалітоўскай арыстакратыі канца XIV—XV ст. ().

З 2007 года — загадчык кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча гістарычнага факультэта ВУ; прафесар (2010). З 2012 па 2020 год — дэкан гістарычнага факультэта ВУ. Быў членам Савета па навуцы Літвы (2008—2013) і іншых экспертных органаў. З 2012 года член міжнароднай гістарычнай камісіі па даследаванні Нямецкага ордэна (). З 2013 года член Навуковага таварыства ў Торуні (. Член рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў і серыяльных выданняў (з 2006), (з 2008), (з 2009), (з 2013), (з 2015), (з 2014), (з 2016). Старшыня рэдакцыйнай калегіі серыі (з 2015).

У студзені 2020 года абраны 86-м рэктарам Вільнюскага ўніверсітэта; прыняў абавязкі 1 красавіка 2020 года, у 441-ю гадавіну заснавання ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых зацікаўленняў — палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI ст.) і рэцэпцыя сучасным грамадствам Сярэднявечча. Аўтар навуковых артыкулаў на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, рускай мовах; падрыхтаваў да публікацыі і апублікаваў некалькі крыніц.

Працы

R. Petrauskas. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė: politika ir visuomenė vėlyvaisiais Viduramžiais. Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija: Naujasis Židinys-Aidai, 2017, 447 p. ISBN 9786098163124 R. Petrauskas. Galia ir tradicija: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos, Vilnius: «Baltų lankų» leidyba, 2016, 318 p.: iliustr., faks., portr. ISBN 9789955238867. R. Petrauskas (kartu su Dangiru Mačiuliu ir Dariumi Staliūnu). Kas laimėjo Žalgirio mūšį?: istorinio paveldo dalybos Vidurio ir Rytų Europoje. Vilnius: Mintis, 2012, 294 p. ISBN 9785417010477. R. Petrauskas (kartu su Dariumi Baronu ir Artūru Duboniu). Lietuvos istorija. T 3, XIII a. — 1385 m. Valstybės iškilimas tarp Rytų ir Vakarų. Vilnius: Baltos lankos, 2011, 615 p. ISBN 9955584912 (bendras), ISBN 9789955235668 (t. 3). R. Petrauskas (kartu su Jūrate Kiaupiene). Lietuvos istorija. T. 4: Nauji horizontai: dinastija, visuomenė, valstybė. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė 1386—1529 m. Vilnius: «Baltų lankų» leidyba, 2009, 551 p., iliustr. ISBN 9789955232391. R. Petrauskas. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia. Vilnius: Aidai, 2003, 379 p. ISBN 995544567X.

Узнагароды і званні

2003, 2009 — прэмія рэктара Вільнюскага ўніверсітэта за навуковыя працы 2018 — Рыцарскі крыж Ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса 2019 — Кавалерскі крыж Ордэна заслуг перад Рэспублікай Польшча 2019 — Навуковая прэмія Літвы

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары навук Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў