Выбары ў бундэстаг 1972 года — 7-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 19 лістапада. Выбары прайшлі датэрмінова, паколькі кааліцыя СДПГ і СвДП страціла большасць у Бундэстагу: некалькі дэпутатаў пакінулі абедзве партыі ў знак нязгоды з «усходняй палітыкай» Бранта. Падчас перадвыбарнай кампаніі Вілі Брант падвяргаўся крытыцы з боку ХДС/ХСС за эканамічную і знешнепалітычную дзейнасць, і перш за ўсё за «ўсходнюю палітыку». У той жа час, у 1971 Брант атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Аднак на выбарах СДПГ атрымала перамогу, палепшыўшы свае вынікі ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Яўка на выбарах склала 91,1%.

Вынікі выбараў ПартыяЛідарГолас %МесцаΔСДПГ (SPD)Вілі Брант17 175 16945,8 %230 6ХДС (CDU)Райнер Барцэль13 190 83735,2 %177 16ХСС (CSU)3 615 1839,6 %48 1СвДП (FDP)3 129 9828,4 %41 11Іншыя348 5790,9 %00

Спасылкі Вынікі выбараў на сайце ЦВК

Катэгорыя:Падзеі 19 лістапада Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:1972 год у Германіі Катэгорыя:Лістапад 1972 года Катэгорыя:Выбары 1972 года