Выбары ў бундэстаг 1980 года — 9-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 5 кастрычніка.
Кандыдат ХДС/ХСС на пасаду федэральнага канцлера быў вылучаны старшыня ХСС Франц Ёзэф Штраус. Падчас выбарчай кампаніі ён зрабіў заяву аб тым, што «ўсходнія дамовы» будуць выконвацца. ХДС/ХСС пацярпелі паражэнне, прычым для хрысціянскіх дэмакратаў вынікі аказаліся найгоршымі з часу выбараў 1949 года. Штраус быў яркім выразнікам інтарэсаў і поглядаў свайго кансерватыўнага электарату (у тым ліку перасяленцаў з усходнееўрапейскіх краін), а для цэнтра, і тым больш для левых, ён быў крыніцай неспакою, выклікаў непрыманне.
Вынік ПартыяГаласоў па партыйных спісахМесцаў па партыйных спісахГаласоў па выбарчых акругахМесцаў па выбарчых акругахУсяго месцаўΔСацыял-дэмакратычная партыя Германіі16 260 677 (42,9 %)9116 808 861 (44,5 %)1272284Хрысціянска-дэмакратычны саюз13 467 207 (34,2 %)9312 989 200 (35,6 %)8118516Свабодная дэмакратычная партыя4 030 999 (10,6 %)532 720 480 (7,2 %)05314Хрысціянска-сацыяльны саюз3 908 459 (10,3 %)403 941 365 (10,4 %)12521Зялёныя569 589 (1,5 %)0732 619 (1 %)000Германская Камуністычная партыя71 600 (0,2 %)0107 158 (0,3 %)000Нацыянал-дэмакратычная партыя Германіі68 096 (0,2 %)0——00Іншыя партыі40 361 (0 %)028 841 (0 %)00Агульны вынік37 938 981100 %37 806 531100 %519
Катэгорыя:Падзеі 5 кастрычніка Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:1980 год у Германіі Катэгорыя:Кастрычнік 1980 года Катэгорыя:Выбары 1980 года