ААТ «Купалінка» (Адкрытае акцыянернае таварыства «Купалінка») — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Салігорск (Мінская вобласць, Беларусь), якое займаецца вытворчасцю бялізнавага і верхняга трыкатажу для дарослых і дзяцей. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам».
Гісторыя Першая чарга прадпрыемства пабудавана ў 1969 годзе як фабрыка бялізнавага трыкатажу. З 1970 года пачала дзейнічаць 3-я чарга, а ў 1989 годзе быў пабудаваны дадатковы корпус. З 1990 года прадпрыемства мела назву Салігорскі трыкатажны камбінат, з 1992 года — арэнднае прадпрыемства «Купалінка». Сучасную назву прадпрыемства мае з 1997 года.
Прадукцыя Прадпрыемства займацца вытворчасцю бялізнавага і верхняга трыкатажу для дарослых і дзяцей з бавоўны, віскозы і іншых матэрыялаў.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
Спасылкі Афіцыйны сайт Гід па Беларусі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Салігорска Катэгорыя:Беллегпрам Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Вытворцы адзення і абутку Беларусі