Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Савецкая, на Шацілкаўскіх могілках.

Апісанне Пахаванне размешчана на страрых гарадскіх могілках, побач з брацкай магілай знаходзяцца 5 адзіночных ваенных пахаванняў гэтага ж перыяду. На брацкай магіле ўсталявана ўсечаная стэла на доўгім пастаменце, на стэле замацавана таблічка з імёнамі загінуўшых.

У агульнай магіле пахаваны 31 воін. Усе салдаты загінулі ў лістападзе 1943 годзе ў баях за вызваленне в. Шацілкі (зараз г. Светлагорск) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі.

Катэгорыя:Брацкія магілы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Славутасці Светлагорска Катэгорыя:1943 год у Беларусі