Датэрміновыя выбары ў 16-ы Бундэстаг адбыліся 18 верасня 2005 года. У выніку партыі ХДС/ХСС і СДПГ сфармавалі кааліцыю, а Ангела Меркель была абраная федэральным канцлерам.
Перадгісторыя Пасля пройгрышу кіруючай партыі СДПГ на рэгіянальных выбарах у ключавой зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія у маі 2005 федэральны канцлер Герхард Шродэр (СДПГ) абвясціў, што больш не ўпэўнены ў існуючай падтрымцы народа ў пачатых ім сацыяльных рэформах. Па просьбе самога канцлера бундэстаг вынес яму вотум недаверу для таго, каб правесці датэрміновыя выбары. Такім чынам канцлер спадзяваўся заручыцца новай легітымацыяй для працягу свайго курсу абнаўлення краіны. Выбары былі намечаны на 18 верасня 2005 года, на год раней, чым гэта чакалася ў адпаведнасці з рэгулярным цыклам.
Выбарчая кампанія Партыя ХДС/ ХСС, галоўныя апаненты кіруючай «чырвона-зялёнай» кааліцыі, вылучыла ў якасці кандыдата ў федэральныя канцлеры старшыню ХДС Ангелу Меркель. Жаданым партнёрам па фарміраванні ўрада ў выпадку перамогі яна назвала партыю ліберал-дэмакратаў СвДП. Асноўнай крытыкай ХДС у адрас Шродэра была высокі ўзровень беспрацоўя ў краіне і нізкія тэмпы росту эканомікі. Пераадолець гэтыя праблемы Меркель мела намер за кошт павышэння падатку на дабаўленую вартасць, увядзення плоскага падаходнага падатку і ўразання правоў працуючых.
Нягледзячы на вельмі нізкі зыходны рэйтынг, СДПГ і Зялёныя актыўна абаранялі свой курс рэформаў, які таксама скарачаў сацыяльныя абавязацельствы, але менш рэзка і не за кошт сацыяльнай справядлівасці, як гэта прапаноўвала падвергшаяся іх рэзкай крытыцы ХДС. Падобна на тое, што і ў выбаршчыкаў радыкальная і хісткая на працягу перадвыбарнай кампаніі праграма ХДС выклікала страхі, у выніку якіх пачатковая папулярнасць ХДС, зафіксаваная ў маі, стала паступова знікаць.
Адначасова за лета ў краіне з’явілася новая палітычная сіла, Левая партыя (Die Linkspartei.PDS). Яна сфармавалася з членаў былой сацыялістычнай партыі ГДР і адкалоўшагася ад СДПГ левага крыла на чале з былым старшынёй Оскарам Лафантэнам, нязгодным з цэнтрысцкай Палітыкай Шродэра.
Запланаваны кошт перадвыбарчай кампаніі СДПГ склаў дваццаць пяць мільёнаў еўра. За тры тыдні да выбараў гэтая сума вырасла на 10 %. Па выдатках у сувязі з выбарамі сацыял-дэмакраты выразна апынуліся наперадзе Саюза Ангелы Меркель, не кажучы ўжо пра малыя партыі, здольных выкласці ад 3,5 да 4,5 мільёнаў еўра.Маркус Швертель «Я выигрываю выборы» М.: Издательство «Европа», 2006.
Вынікі галасавання На выбарах 18 верасня партыямі былі дасягнуты наступныя вынікі: ПартыяЛідарГаласоў %МесцаўΔСДПГГерхард Шродэр16 194 66534,2 %222 29ХДСАнгела Меркель13 136 74027,8 %180 10ХССЭдмунд Штойбер3 494 3097,4 %46 12СвДПГіда Вестэрвэле4 648 1449,8 %61 14Левая партыяГрэгар ГізіОскар Лафантэн4 118 1948,7 %54 52«Зялёныя»Ёшка Фішэр3 838 3268,1 %51 4Іншыя1 857 6103,9 %00 Саюз ХДС / ХСС хоць і стаў найбольшай фракцыяй у Бундэстагу, усё ж атрымаў вынікі значна ніжэй чаканых. Адносна моцны вынік паказала партыя СвДП, але тым не менш запланаваная «чорна-жоўтая кааліцыя» з ХДС / ХСС і СвДП не атрымала парламенцкай большасці. Не атрымала яго таксама і кіруючая «чырвона-зялёная кааліцыя» з СДПГ і Зялёных. Левая партыя выключыла магчымасць свайго ўступлення ў кааліцыю з любой з дзвюх наймацнейшых партый.
10 кастрычніка прадстаўнікі ХДС/ХСС і СДПГ абвясцілі аб паспяховым завяршэнні перамоў аб фарміраванні «вялікай кааліцыі». 22 лістапада Ангела Меркель была абрана канцлерам Германіі 397 галасамі членаў бундэстага.
Спасылкі Вынікі галасавання па землях
Катэгорыя:2005 год у Германіі Катэгорыя:Верасень 2005 года Катэгорыя:Падзеі 18 верасня Катэгорыя:Выбары 2005 года Катэгорыя:Выбары ў Германіі