Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гарадзец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішанскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маластралкоўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Вялікія Стралкі, Замокраўе, Каменка Стралкоўская і Малыя Стралкі)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1650 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,4 % — украінцы, 0,4 % — малдаванеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1221 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Гарадзецкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе