Дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў — дзяржаўнае свята ў БССР да 1939 года.
Было прымеркавана да 11 ліпеня, калі ў 1920 годзе Чырвоная Армія выгнала з Менска польскае войска. Да 1939 года гэта было галоўнае ідэалагічнае свята рэспублікі. Яно святкавалася толькі ў БССР.
Святкаванне На першую гадавіну вызвалення ад белапалякаў абвясцілі стварэнне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930 годзе ў Камароўскім парку (сёння — Парк Чалюскінцаў) быў адкрыты Усебеларускі стадыён імя 10-годдзя вызвалення Беларусі. У 1933 годзе быў закладзены фундамент Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1935 годзе М. І. Калінін узнагародзіў БССР ордэнам Леніна. У 1935 годзе народны паэт Беларусі Янка Купала напісаў верш «Беларусі ардэнаноснай», прызвечаны «да гадавіны вызвалення Беларусі ад белапалякаў і дня ўручэння ордэна Леніна».
Вуліцы Вуліцы і завулкі 11 Ліпеня ёсць у розных населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.
Гл. таксама Дзень народнага адзінства
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе Катэгорыя:Святы Беларусі Катэгорыя:Польска-савецкая вайна Катэгорыя:Святы 11 ліпеня Катэгорыя:1921 год у Беларусі