«Годныя песні» — беларускі музычны альбом, выдадзены ў 2020 годзе «Вольным хорам», які з’явіўся ў жніўні таго ж года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella. Калектыў прысвяціў свой альбом забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

Музыкі, якія не могуць маўчаць, выкарыстоўваюць спевы і песні як сродак выказвання сваёй пазіцыі. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць беларусам хто яны і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя (Мікола Равенскі, Уладзімір Тэраўскі), так і сучасных (Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў)«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020.

Спіс кампазіцый

Спасылкі

Катэгорыя:Альбомы 2020 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)