Зване́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Званец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 5 снежня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 13 жніўня 1964 года ў склад сельсавета з Журавіцкага сельсавета перададзены пасёлак ІльічРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).. 18 верасня 2018 года скасаваны пасёлак ГумнішчаРешение Рогачевского районного Совета депутатов от 18 сентября 2018 г. № 33 Об упразднении сельских населенных пунктов Рогачёвского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1780 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1337 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Званецкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе