Алан Габрыэль Людвіг Гарсія Перэс (; ) — перуанскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Перу (1985—1990, 2006—2011).
Біяграфія Нарадзіўся 23 мая 1949 года ў Ліме.
У 1973 годзе скончыў Універсітэт Сан-Маркас, затым вучыўся ва ўніверсітэтах Іспаніі і Францыі (у тым ліку ў Парыжскім універсітэце). Са студэнцкіх часоў з’яўляўся актывістам Перуанскай апрысцкай партыі, займаў адказныя партыйныя пасады, у тым ліку генеральнага сакратара (1982—1985). З’яўляўся адным з аўтараў канстытуцыі Перу, прынятай у 1979. У 1980—1985 — дэпутат парламента краіны.
З 28 ліпеня 1985 года да 28 ліпеня 1990 года — Прэзідэнт Перу. Ягонае кіраванне лічыцца няўдалым з-за росту інфляцыі і актывізацыі ўзброеных груповак.
11 кастрычніка 1986 года перажыў дзве спробы замаху.
У 1992 годзе ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі быў вымушаны эміграваць у Калумбію, дзе жыў да 2001 года. Пасля зняцця з яго абвінавачанняў вярнуўся ў Перу і ўзначаліў парламенцкую апазіцыю.
З 28 ліпеня 2006 года да 28 ліпеня 2011 года — Прэзідэнт Перу.
У лістападзе 2018 года атрымаў забарону на выезд з Перу пасля падазрэння ў атрыманні хабару ад кампаніі «Odebrecht».
Стрэліў сабе ў галаву 17 красавіка 2019 года пры спробе арышту, памёр у шпіталі ў Ліме ў той жа дзень.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Перу Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся