Вуліца Мічурына — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з вуліцай Каменшчыкава і безназоўным правулкамГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі Пачала фарміравацца ў даваенную пару. Да 1957 года называлася Пралетарскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля. Названая ў гонар савецкага біёлага І. У. МічурынаРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187..

Забудоўвалася на ранейшым полі непадалёк ад зарослага балота. Першым пасяленцам старажылы называлі нейкага Антона Цімошку. Будаваліся тут не толькі прудкоўцы, але і выхадцы з іншых мясцовасцей – Чачэрскага раёна, вёсак Вялікія і Малыя Нямкі, Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна і інш. Для эканоміі сродкаў перасяленцы перавозілі сюды свае зрубы і цэлыя дамы. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 годаНямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год..

Сучаснасць На вуліцы знаходзяцца:

гаражнага тыпу станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў (прыватны аўтасэрвіс); малітоўны дом царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Цярпенне», пры якім працуе нядзельная школа; зона адпачынку з сажалкай.

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля