Юнацкая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Двойчы мае выхад на вуліцу Ніжнюю. Дае пачатак безыменнаму правулку ў кірунку да вуліцы АгарэнкіГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі Пачала фарміравацца з канца 1920-х гадоў. Будавалася на землях, што ўводзіліся ў зварот у выніку асушэння Бязоднага балота і прылеглага азярца. Тут знаходзіліся драўляная школа і млын. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 годаНямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.. Да 1957 года вуліца называлася Камсамольскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы ГомеляРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.. Верагодна, што назва «Юнацкая» прымеркаваная да VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які адбываўся ў Маскве з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года. У канцы 1950-х гадоў частка прысядзібных участкаў жыхароў вуліцы Юнацкай зведала ўразанне, у выніку якога сфарміравалася вуліца 40 год БССРРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188..

Сучаснасць На вуліцы знаходзяцца:

міні-гатэль з харчовай крамай і аўтастаянкай; дзіцяча-юнацкая школа №5.

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля