Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. , Краснаармейск, Саратаўская вобласць) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак-кераміст.

Біяграфія Нарадзілася года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак-кераміст. Спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў у тэхніцы «Ціфані».

Асноўныя творы: кафля для станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў г. Мінску, кафля для магазіна «Мінск» у г. Валгаградзе; роспіс пліткі для спартыўнага комплексу «Стайкі» пад Мінскам, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я. Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск), наборы ваз «Марскія ракавіны», «Іней».

Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Ізраіля, Італіі.

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі