Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі (; , в. Максаціха, Цвярская губерня — , Калінінская вобласць, РСФСР, НКУС) — праваслаўны протаіерэй, свяшчэннамучанік.

Біяграфія Сын святара Аляксандра Паўскага, брат Грыгорыя Паўскага. У 1899 годзе скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Выкладаў арыфметыку, геаметрыю, рускую мову ў епархіяльным жаночым вучылішчы ў Ржэве Цвярской губерні, у народных вучылішчах Наўгародскай губерні. Рукапаложаны ў протадыякана, святара 20 лістапада 1903 года. Накіраваны ў Мінск.

Служыў павятовым назіральнікам царкоўна-прыходскіх школ горада. У 1904—1908 старшыня Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 года настаяцель Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры саборы. Адначасова выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі дагматычнае і асноўнае багаслоўе, гісторыю і інш., Мінскай жаночай гімназіі. З 1912 года дэпутат ад духоўнага ведамства ў Губернскае земскае таварыства, член Мінскай духоўнай кансісторыі.

З1917 года служыў у Свята-Духавым храме ў Астрашыцкім Гарадку Мінскага павета. Узнагароджаны скуф’ёй (1905), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам (1909). Быў дзейным членам і сакратаром Мінскага аддзела Усерасійскага нацыянальнага саюза, вядомай нацыянал-манархічнай арганізацыі.

Па ўсталяванні савецкай улады, у 1920—1923 гадах пазбаўлены выбарчых правоў. У сярэдзіне 1920-х гадоў настаяцель (паводле звестак, якія захоўваюцца ў НГАБ) Успенскай царквы вёсцы Крыжагор’е Менскага павета. Быў прыхільнікам утварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, прымаў удзел у з’ездзе духавенства і вернікаў Менскай епархіі 9—10 ліпеня 1927 года ў Менску.

У першы раз арыштаваны ў 1931 годзе. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць калгасаў» і ў «нежаданні адмовіцца ад сану». Асуджаны да 5 гадоў лагераў. Пасля датэрміновага вызвалення ў 1933 годзе служыў у храме сяла Ульянаўскае (Ульянава) Пагарэльскага раёна Цвярской (Калінінскай) вобласці. Зноў арыштаваны 23 ліпеня 1937 года. Пад следствам ўмтрымліваўся ў турме Зубцова Цвярской вобласці. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «антысавецкай агітацыі». 10 жніўня 1937 года тройкай НКУС прыгавораны да расстрэлу.

Пасмяротна рэабілітаваны 27 красавіка 1989 года Цвярской абласной пракуратурай. Асабовая справа № 33362-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новамучанікаў.

Сям’я Меў сына Аляксандра Паўскага (нарадзіўся ў 1908 годзе ў Мінску). Арыштаваны 29 лютага 1932 года ў Менску, 14 ліпеня 1932 года асуджаны за «падробку дакументаў вязню, які ўцёк з канцлагера» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28 лютага 1992 года пракуратурай Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Навамучанікі ў СССР Катэгорыя:Свяшчэннамучанікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі