Яўген Ігаравіч Белянкоў (нар. , Орша, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвардЯўген Белянкоў . Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец Аршанскай СДзЮШАР №2. Першы трэнер — Аляксандр Рыгоравіч СтаброўскіРепортаж о баскетболе СДЮШОР №2. Навучаўся ў СДзЮШАР БК «Мінск-2006»Яўген Белянкоў #12 пад кіраўніцтвам Cяргея Аляксандравіча Шуневіча.

У 2012—2015 гадах выступаў за БК «Цмокі-Мінск-2». У 2015—2022 гадах выступаў за асноўны і рэзервовы склад БК «Цмокі-Мінск». У 2022 годзе перайшоў у расійскі клуб «Енісей» (Краснаярск)Белянков Евгений – новый игрок «Енисея»!. У 2024 годзе перайшоў у расійскі клуб «Уралмаш» (Екацярынбург)ЕВГЕНИЙ БЕЛЯНКОВ — НОВЫЙ ИГРОК БК «УРАЛМАШ»!. У 2026 годзе вярнуўся ў «Енісей»Евгений Белянков возвращается в «Енисей»!.

Выступаў за юніёрскую (2013), моладзевую (2014—2015) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной.

Кар’ера 2011—2012 — СДзЮШАР-Мінск-2006-3 2012—2014 — Цмокі-Мінск-2 2014—2015 — Цмокі-Мінск-2 (у чэмпіянаце Беларусі) і Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ) 2015—2017 — Цмокі-Мінск 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (у чэмпіянаце Беларусі) і Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ) 2019—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2024 — Енісей (Краснаярск, Расія) 2024—2026 — Уралмаш (Екацярынбург, Расія) з 2026 — Енісей (Краснаярск, Расія)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (6): 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2015, 2016, 2017, 2019, 2020, 2021. Уладальнік Кубка Расіі (1): 2024/2025. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Енісея» Краснаярск (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Уралмаша» Екацярынбург (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20