Ктувім ( — «Пісанні») — трэці і заключны раздзел іўдзейскага Святога Пісання — Танаха. Вядомы таксама пад грэчаскай назвай Агіёграфы ( «святы» +  — «пісанне») або проста Графіі. Упершыню падзел Яўрэйскай Бібліі на тры часткі (Тора, або Закон, Нэвіім, або адкрыццё святых прарокаў, і Пісанні — словы святасці) зроблена ў трактаце «Саферым», які адносіцца да VIII стагоддзя .

Спіс кніг, якія ўваходзяць у Ктувім Падгрупа I. Тры паэтычныя кнігі (Сіфрэй Эмет) 1. Тэгілім— תהלים — Псалтыр 2. Мішлей — משלי — Кніга Прытчы Саламонавы 3. Ёў — איוב — Кніга Іова

Падгрупа II. Пяць скруткаў (Хамеш Мэгілот). У сінагагальным набажэнстве кожны з іх прачытваецца ў пэўныя дні года. 4. Шыр га-Шырым — שיר חשירים — Песня Песень (Песах) 5. Рут — רות — Кніга Руф (Шавуот) 6. Эйха — איכה — Плач Ераміі (назва — па першым слове кнігі, дзявятае ава) 7. Кагэлет — קהלת — Кніга Эклезіяста (Свята кушчаў) 8. Эстэр — אסתר — Кніга Эсфір (Пурым)

Падгрупа III. Іншыя гістарычныя кнігі 9. Даніэль — דניאל — Кніга прарока Данііла 10. Эзра — עזרא — Кніга Ездры і Кніга Неяміі 11. Дзіўрэй га-Ямім — דברי הימים — Кнігі Летапісаў

Галоўная адметная рыса кніг трэцяга раздзелу Танаха — тое, што яны напісаныя, сабраныя і ўключаныя ў канон пазней за астатнія кнігі, так што канчатковая кананізацыя і заключная рэдакцыя Ктувім як цэлага можа быць аднесеная да II ст. да н. э. — I ст. н. э. Біблейская крытыка. Д. Конторер У грэчаскім перакладзе Старога Запавету (Септуагінта) Пісанні не складаюць асобага аддзелу, а размешчаны, згодна са зместам, паміж іншымі кнігамі. Так, Кніга Руф, Кнігі Летапісаў, Кніга Ездры, Кніга Неяміі і Кніга Эсфір знаходзяцца паміж гістарычнымі кнігамі; Плач Ераміі і Кніга прарока Данііла — паміж Кнігамі Прарокаў і г.д. Гэтага парадку прытрымліваюцца і Вульгата, і Біблія Лютэра.

Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Танах Катэгорыя:Кабала Катэгорыя:Свяшчэнныя кнігі