Юзаф Ельскі () — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў сям’і Ежы Ельскага, падчашага гродзенскага, і Людвікі з Булгарынаў.
Харужы пяцігорскі, сышоў у адстаўку 25 красавіка 1776 года. У 1816—1820 г. — ваўкавыскі земскі спраўнік.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Пакінуў тастамент ад 29 сакавіка 1815 года, якім пакінуў маёнтак Лыскава (Лыскаўшчына) Ваўкавыскага павета сынам Юзафу і Пляцыду, астатнім сынам — грашовыя сумы.
Сям’я У шлюбе з Яаннай з Вансовічаў. Дзеці: Юзаф; Плацыд; Отан, штабс-ротмістр войскаў расійскіх, кавалер ордэна Святой Ганны; Мікалай, унтэр-афіцэр войскаў расійскіх; Уладзіслаў; Іаахім; Тамаш.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі