Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў () — малдоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Кішынёў.
Гісторыя Вучэльня з'яўляецца пераемнікам Кішынёўскай дзяржаўнай кансерваторыі, заснаванай у 1940 годзе, і ўстаноў музычнай адукацыі, якія працавалі ў Кішынёве пачынаючы з 1919 года, калі па ініцыятыве Джорджэ Энеску была створана кансерваторыя «Unirea». У цяперашнім выглядзе Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў была створана шляхам рэарганізацыі Дзяржаўнага ўніверсітэта мастацтваў (раней створанага шляхам аб'яднання Акадэміі музыкі імя Гаўрыіла Мусічэску і Дзяржаўнага інстытута мастацтваў у 1999 годзе) 1 верасня 2002 года.
Напрамкі падрыхтоўкі Выяўленчае мастацтва Культуралогія Дызайн Мультымедыя Музыка Тэатр
Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з румынскай мовай навучання