Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Касцёл названы ў гонар святога Ігнацыя Лаёлы — заснавальніка ордэна айцоў-езуітаў. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Генерала Іваноўскага і Баграмяна.

Гісторыя Парафія існуе з 2008 года, з 2015 года знаходзілася ў арандаваным памяшканні.

У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка 2020 года, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Святога Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы.

У ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ з 29 на 30 ліпеня 2021 года адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёлаКрадзеж на будоўлі касцёла святога Ігнацыя ў Віцебску.

9 ліпеня 2022 года біскуп Буткевіч здзейсніць пасвячэнне касцёлаУ Віцебску біскуп Буткевіч здзейсніць пасвячэнне касцёла святога Ігнацыя Лаёлы.

Архітэктура Архітэктурныя формы касцёла маюць сучасны стыль, што гарманічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе мікрараёна-навабуда.

Малітоўная частка плошчай 274 квадратныя метры разлічана на 230 чалавек, адміністратыўны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Памеры ўсяго аб’екта — 40,6 на 22,25 метраў.

Пробашчы парафіі кс. Андрэй Кулік кс. Адам Дынак кс. Віктар Місевіч а. Віктар Жук

Спасылкі

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў падмуркі новага касцёла ў Віцебску

Катэгорыя:Касцёлы Віцебска Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Віцебску