Бі́рнікская культура () — археалагічная культура продкаў інуітаў на Алясцы (ЗША) і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). Існавала ў прамежку паміж 600 г. і 1300 г. З'яўляецца пераходнай ад Старажытнай берангаморскай культуры да культуры Туле.

Даследаванне Бірнікская культура была вылучана амерыканскім археолагам Уілбертам Картэрам у 1950-х гг. у выніку раскопак у месцы Бірнік (Пігнік) каля мыса Прынца Уэльскага. На думку вучоных, яна ахоплівала ўзбярэжжа паўночнага захаду Аляскі, усходу і паўночнага ўсходу Чукоткі, у тым ліку астравы Святога Лаўрэнція і Урангеля. Найхутчэй, першасным раёнам узнікнення была Чукотка, і толькі потым культура распаўсюдзілася на Аляску. Генетычныя даследаванні 2014 г. рэшткаў прадстаўнікоў Бірнікскай культуры з азіяцкай часткі паказалі, што яны былі прамымі продкамі сучасных інуітаў.

Асаблівасці Бірнікская культура вылучаецца асаблівасцямі апрацоўкі каменю, гарпуннымі навершамі са шпорамі і бакавымі лёзамі, сланцавымі лёзамі, трохкутнымі санкамі і лукамі з кітовага вуса, складанымі відэльцамі для мяса, створанымі як для элегантнасці, так і практычнасці.

Носьбіты Бірнікскай культуры жылі ў невялікіх раззасяроджаных абшчынах, карысталіся паўзямлянкавымі жытламі з драўлянага або касцянога каракаса, абкладзенага дзёрнам, ужывалі мяса цюленяў, дзікіх птушак, карыбу, кітоў. Цюленім і кітовым тлушчом абагравалі і асвятлялі жытлы. Бірнікцы былі выдатнымі мастакамі. Яны гравіравалі касцяныя прылады, выразалі гузікі, падвескі і зашпількі ў форме галоў жывёл.

Спасылкі Birnirk Culture - Museum - Museum of the North Birnirk Birnirk National Historic Landmark (U.S. National Park Service) E. S. Sukhorukova, The Question of a Unified Birnirk-Punuk Artistic Tradition in the Eskimo Art of Chukotka Genetic Contribution of the Alaskan North Slope Birnirk

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Эскімосы Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі