Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін (, Разань, РСФСР) — беларускі эканаміст, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2019 да 2021 года, доктар эканамічных навук (2018), дацэнт (2007).
Біяграфія Нарадзіўся ў Разані, вырас у Мінску.
У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, пасля чаго застаўся працаваць выкладчыкам кафедны гандлю сродкамі вытворчасціБіяграфія на афіцыйным сайце БДЭУ.
У 2004 годзе прызначаны вучоным сакратаром БДЭУ. З 2008 па 2013 працаваў начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі БДЭУ. З 2017 па 2018 года працаваў дэканам факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ.
У 2018 годзе прызначаны першым прарэктарам БДЭУ, а ў 2019 годзе прызначаны рэктарам БДЭУ.
Сям’я Жанаты, мае двух сыноўhttps://udf.name/news/main_news/192637-maz-shashlyki-i-mahrovye-polotenca-pjat-faktov-o-pjati-chinovnikah-kotoryh-naznachil-lukashenko.html.
Удзел у палітычных рэпрэсіях У 2020 годзе, падчас масавых пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў Прэзідэнта Беларусі, кіраўніцтва БДЭУ, рэктарам якога ў той час быў Шуцілін, накіравала ў міліцыю спіс удзельнікаў пратэсных акцый з ліку сваіх студэнтаў і папрасіла прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьціКіраўніцтва БДЭУ пісала ў міліцыю заявы на студэнтаў — Еўрарадыё, 10 снежня 2020.
Шуцілін падпісаў вымовы шэрагу студэнтаў БДЭУСтудэнты БДЭУ выклалі доказы, што міліцыянтам іх «здаў» асабіста прарэктар — Новы Час, 10 сьнежня 2020 г. і адлічыў некалькіх студэнтаў з універсітэта ў сувязі з іх удзелам у акцыях пратэсту«На мяне данеслі з універсітэта». Студэнт — пра адлічэнне з БДЭУ і «адміністрацыйку» за ўдзел у акцыі — Вясна, цэнтр, 03.11.2020. За выказванне грамадзянскай пазіцыі Шуціліным быў звольнены з пасады дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Міхаіл Мішкевіч«Да апошняга адстойваў студэнцтва»: з БДЭУ звольнены дэкан Міхаіл Мішкевіч — Еўрарадыё, 28.10.2020.
Больш за 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДЭУ публічна звярнуліся да Шуціліна, пратэстуючы супраць палітычных рэпрэсій ва ўніверсітэце«Лічым адлічэнні і звальненні недапушчальным». 150 супрацоўнікаў звярнуліся да рэктара БДЭУ — Наша Ніва, 06.11.2020Спыніце пераслед студэнтаў і выкладчыкаў БДЭУ за іх палітычныя перакананні! — Новы Час, 06.11.2020.
Узнагароды Ганаровыя граматы БДЭУ (2003, 2013) Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008) Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
Катэгорыя:Рэктары БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ