Беларуская рада культуры — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая займаецца праблемамі беларускай культуры.
Арганізацыя зарэгістраваная на тэрыторыі ЕС (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon), з мая 2023 года мае праваабарончы статус.
Гісторыя Заснавана 1 кастрычніка 2020 года ў адказ на рэпрэсіі беларускіх улад супраць дзеячаў культуры ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. Спачатку арганізацыя называлася «Беларускі фонд культурнай салідарнасці». У лютым 2021 года ў сувязі з пашырэннем дзейнасці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформ, фонд змяніў назву на Беларуская рада культуры.
7 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Беларускую раду культуры «экстрэмісцкім фарміраваннем». Рашэннем Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы і ініцыятывы Беларускай рады культуры прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны канал арганізацыі, прысвечаны кампаніі салідарнасці #BelarusWithUkraine.
Арганізацыя зарэгістраваная на тэрыторыі ЕС, з мая 2023 года мае праваабарончы статус.
Пачынаючы з 2024 года, некалькі людзей асудзілі за ахвяраванні Беларускай радзе культуры, у тым ліку за зробленыя да прызнання яе экстрэмісцкім фарміраваннем.
У 2026 годзе Беларускую раду культуры другі раз абвясцілі экстрэмісцкім фарміраваннем, а музыку Алеся Чумакова асудзілі да двух год зняволення па артыкуле «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні» за нібыта ўдзел у Беларускай радзе культуры.
Дзейнасць За першыя 10 месяцаў дзейнасці арганізацыя дапамагла больш за 600 дзеячам культуры. На момант 1 кастрычніка 2025 года было падтрымана і рэалізавана больш за 230 праектаў, а таксама аказана дапамога больш за 1600 дзеячам культуры.
Пры падтрымцы Беларускай рады культуры рэалізавана некалькі праектаў, у прыватнасці ArtPower Belarus, Беларускія Магістраты, Васьміног, «Культурны код».
Кіраўніцтва У склад Рады ўваходзяць 9 дзеячаў культуры. Сяргей Будкін — кіраўнік. Надзея Гарэцкая — намесніца кіраўніка. Эліна Калнібалоцкая — дырэктарка па развіцці.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Эстоніі