Універсітэт мастацтваў Мохай-Надзя () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названая ў гонар венгерскага скульптара і дызайнера Ласла Мохай-Надзя.

Структура Ва ўніверсітэце ёсць пяць асноўных дэпартаментаў: архітэктуры, дызайну, сілікатнага дызайну, тэкстыльнага дызайну і візуальнай камунікацыі (графічны дызайн, відэа, анімацыя, фатаграфія). А таксама пры ўніверсітэце функцыянуюць курсы павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў, адукацыйныя курсы для менеджараў у сферы дызайну і аспірантура.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы