Паўночны востраў — адзін з астравоў архіпелага Новая Зямля, аддзелены ад Паўднёвага вострава вузкім пралівам Матачкін Шар (2—3 км). Адміністрацыйна падпарадкаваны Архангельскай вобласці Расіі. Плошча вострава 48 904 км², каля паловы плошчы пакрыта ледавікамі. Паўночны востраў з’яўляецца другім па велічыні востравам Расіі пасля Сахаліна.

Катэгорыя:Астравы архіпелага Новая Зямля Катэгорыя:Астравы Баранцавага мора Катэгорыя:Астравы Карскага мора Катэгорыя:Паўночны востраў, Новая Зямля