Сарача́нскія азёры — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.
Заказнік створаны ў 1998 годзе з мэтай захавання прыродных ландшафтаў Беларускага Паазер’я, папуляцый рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ядром заказніка з’яўляецца Сарачанская група азёр. Плошча складае 14738,97Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озёра» преобразован гектараў, у тым ліку рака Вілія — 188 га і 14 азёр — 430 га.
Размешчаны на мяжы Свірскай грады і Вілейскай нізіны. Рэльеф разнастайны. Лясістасць заказніка 75 %. Пераважаюць хвойнікі, таксама ёсць ельнікі і беразнякі. Сярод дрэваў сустракаюцца дуб і асіна. Балотна-лугавая расліннасць займае каля 15 % плошчы заказніка. У яго флоры вялікая колькасць гаспадарча карысных раслін. У фаўне заказніка прысутнічаюць 203 віды жывёл, 26 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озёра» преобразован // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озёра» // Экалагічны партал Рэспублікі Беларусь Заказник «Сорочанские озёра» // Гражданское объединение «Зелёная экономика»
Катэгорыя:Геаграфія Астравецкага раёна Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:Паазер’е