Элен Б’ёрклунд (, у дзявоцтве – Персан (); ) – шведскі палітык сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі. З 2018 года з’яўляецца членам Рыксдага ад акругі БлекінгэSveriges befolkning 1990. Як дэпутат уваходзіць у Камітэт па абароне.

Біяграфія Нарадзілася і вырасла ў камуне Сельвесбарг. Бацькі: Гунар Персан (нар. 1947) і Моніка Гад (нар. 1953). На 2021 год жыла там жа з мужам Маркусам Александэрсанам і чатырма дзяцьмі.

Скончыла . Б’ёрклунд паводле прафесіі настаўніца.

Палітычная кар’ера Б’ёрклунд пачала палітычную кар’еру як муніцыпальны палітык у муніцыпалітэта Сельвесбарг. З 2006 па 2018 год была старшынёй муніцыпальнага савета, пакуль у 2018 годзе не была абрана яе пераемніца .

Б’ёрклунд з’яўляецца прэзідэнтам сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі ў акрузе Блекінгэ, дзе яна таксама з’яўляецца членам праўлення.

2 чэрвеня 2021 года ўзяла шэфства над Соф’яй Сапега, расійска-беларускай палітычнай зняволенаю.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі Старонка Элен Б’ёрклунд на сайце Рыксдага

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Швецыі Катэгорыя:Дэпутаты Рыксдага