Пілішчаба () — горад у Венгрыі.

Геаграфія Размешчаны за 24 км на паўночны захад ад цэнтра Будапешта. Горад атачаюць пагоркі вышынёй да 400 метраў, з поўначы пагоркі Піліш (ад якіх Пілішчаба і атрымала назву), з поўдня — Будайскія пагоркі. Праз горад праходзіць аўтадарога і чыгунка Будапешт — Эстэргам. Таксама ў горадзе ёсць чыгуначная станцыя, час у дарозе на цягніку ад Будапешта — каля 50 хвілін.

Адукацыя і навука Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя

Катэгорыя:Гарады Венгрыі