Мутаз Эса Баршым (; нар. , Доха) — катарскі скакун у вышыню, алімпійскі чэмпіён і двухразовы прызёр Гульняў (2012 і 2016), двухразовы чэмпіён свету 2017 і 2019 гадоў, пераможца Азіяцкіх гульняў 2014 года. Нароўні з Джанмарка Тамберы стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў стаў алімпійскім чэмпіёнам разам з супернікам.

Да 15 гадоў ён таксама выступаў у скачках у даўжыню, але затым канчаткова перайшоў на вышыню. На міжнародных спаборніцтвах пачаў выступаць у 2009 годзе. Чэмпіён свету сярод юніёраў 2010 года. На чэмпіянаце свету 2011 года заняў 7-е месца. Заняў 9-е месца на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012 года. Бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 2012 года з вынікам 2.29 м. З’яўляецца адным з 4-х алімпійскіх прызёраў Катара за ўсю гісторыю.

Уладальнік рэкорду Азіі і нацыянальнага рэкорду — 2,43 м. Пераможца спаборніцтваў Europa SC High Jump 2013 года з вынікам 2,36 м.

Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Катара Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Катара Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы