Сарбі́т — арганічнае злучэнне, шасціатамны аліфатычны спірт CHO. Прадукт аднаўлення D-глюкозы.
Бясколерныя крышталі, салодкія на смак. Тэмпература плаўлення 96 °C. Пры акісленні ў залежнасці ад умоў утварае глюкозу, фруктозу або сарбозу.
У прыродзе сарбіт маецца ў марскіх водарасцях, пладах рабіны звычайнай і рабіны чарнаплоднай, слівы, яблыні і інш.
Выкарыстанне D-сарбіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці аскарбінавай кіслаты. Сарбіт выкарыстоўваецца ў якасці заменніка цукру, харчовай дабаўкі (E420), у вытворчасці касметыкі.
Літаратура
Усов А. И. Сорбит // Химическая энциклопедия: в 5 т. / Гл. ред. Н. С. Зефиров. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Полимерные—Трипсин. — С. 389. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8.
Катэгорыя:Спірты Катэгорыя:Падсаладзіцелі і заменнікі цукру Катэгорыя:Кіслародзмяшчальныя арганічныя злучэнні