Старыя каталіцкія могілкі (гістарычная назва — Старыя гарадскія могілкі) — гістарычны некропаль у горадзе Ліда, размешчаны па праспекце Перамогі. На могілках пахавана больш за 10 тысяч чалавек.

Гісторыя Заснаванне і развіццё З пачатку XVII стагоддзя на поўдзень ад Ліды, на замкавай зямлі і зямлі шляхецкага засценка Кузьмішкі, які належаў шляхецкаму роду Вісмантаў, рос вялікі хваёвы бор. У 1797 годзе па распараджэнні губернскіх уладаў частка гэтага бору на замкавай тэрыторыі была выдзелена пад парафіяльныя могілкі. Да 1865 года, пакуль у горадзе не адкрыліся асобныя праваслаўныя могілкі, тут хавалі нябожчыкаў усіх хрысціянскіх канфесій.

Другая частка бору на прыватнай зямлі праіснавала да 1892 года, калі пасля вялікага пажару горада дрэвы спілавалі для адбудовы Ліды. Пазней быў высечаны і той лес, які рос непасрэдна на могілках і перашкаджаў будаўніцтву даходных дамоў. Дыяметр пнёў дасягаў паўтара метра, а іх узрост налічваў да 240 гадоўSzymielewicz Michał. Nasze drzewa. Sosna // Ziemia Lidzka № 1-1938. S. 7..

Першапачаткова могілкі не мелі дакладна акрэсленых межаў. Каля 1840 года на сродкі Клары Якавіцкай тэрыторыя была акапана ровам і агароджана невысокім валам. Аднак гэта не замінала жывёле пасвіцца сярод магіл. У 1886 годзе дзякуючы ахвяраванням пані Ласковіч была пабудавана брама з чатырох мураваных слупоў з драўлянымі варотамі. Капітальная мураваная агароджа ўзводзілася на мяжы XIX—XX стагоддзяў. У памяць аб гэтым злева ад уваходу была ўмуравана дошка з надпісам: . Да 1937 года тэрыторыя могілак была павялічана да сучасных памераў — 4,1 га.

Капліца Святой Барбары

У 1805 годзе лідскі дэкан і пробашч Вінцэнт Нарбут пабудаваў на могілках драўляную капліцу, якую асвяцілі ў гонар Святой Барбары — патронкі добрай смерці. У першай палове XIX стагоддзя, пасля закрыцця ў Лідзе касцёла кармелітаў і пажару ў касцёле піяраў, сюды часова былі перанесены парафіяльныя набажэнствы з Фарнага касцёла. Капліца была грунтоўна адрэстаўравана ў 1848 годзеSzymielewicz Michał. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117..

У 1885 годзе былы маршалак Лідскага павета Стэфан Буткевіч пабудаваў каля капліцы ашаляваную званіцу з двума званамі. Да канца 1920-х гадоў яна прыйшла ў заняпадKorzeniowska Anna, Mączewska Katarzyna. Kaplica cmentarna p.w. Św. Barbary w Lidzie // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa wilenskiego. Krakow, 2008. T. 2., cz. III. S. 176..

Будаўніцтва новай капліцы пачалося ў 1930 годзе, але прасоўвалася марудна. Да 1937 года пабудову пакрылі дахам, аднак да пачатку Другой сусветнай вайны працы не былі скончаны. Толькі ў 2000—2003 гадах капліцу ўдалося грунтоўна адрамантаваць і завяршыць аздабленне.

Шпіталь На тэрыторыі могілак здаўна стаяў драўляны шпіталь (прытулак для бедных). Калі ён зруйнаваўся, гувернантка Марыя Ле Форт і былы лідскі піяр Юзафат Вайшвіла ахвяравалі сродкі, за якія ў 1845 годзе быў пабудаваны новы будынак. У 1856 годзе ў ім пражывала 12 жабракоў. Пазней, калі і гэты шпіталь састарэў, пані Ласковіч пабудавала новы прытулак ужо за агароджай могілак, ён праіснаваў да канца 1930-х гадоўSzymielewicz Michał. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117..

Вайсковы квартал З 1919 года ў заходняй частцы могілак пачаў фарміравацца вайсковы квартал. Тут хавалі польскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў. Таксама каля агароджы знаходзілася агульная магіла з парэшткамі 40 невядомых закладнікаў з Беластока, Гродна і Ваўкавыска, якія былі расстраляныя летам 1920 года асобым аддзелам ЧК пры штабе арміі М. Тухачэўскага.

У 1920-я гады гэты ўчастак стаў месцам пахавання лётчыкаў 11-га знішчальнага і 5-га лётнага палкоў, якія базіраваліся ў Лідзе і гінулі падчас выканання палётаў. Над вайсковым кварталам быў узведзены васьміметровы помнік з фігурай арла. У 1930-я гады тут праводзіліся ўрачыстыя пахаванні загінуўшых авіятараў. З сярэдзіны 1990-х гадоў польскія арганізацыі ўзялі шэфства над кварталам, а ў 2001 годзе быў адноўлены абеліск лётчыкам.

Закрыццё і заняпад Могілкі былі афіцыйна закрытыя для пахаванняў у 1963 годзе. 16 чэрвеня 1983 года Лідскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб іх частковай ліквідацыі. Жыхарам горада прапанавалі перанесці парэшткі родных на новыя могілкі. У 1980-я гады пачалося сістэматычнае знішчэнне некропаля: быў прывезены атрад камсамольцаў, які ўначы паваліў і пабіў большасць каменных крыжоў і надмагілляў. Улады планавалі ператварыць тэрыторыю ў гарадскі паркKołyszko Aleksander. W walce o przetrwanie // Ziemia Lidzka № 4(47), grudzeń 2001..

У 1991—1992 гадах польскае «Таварыства сяброў Гродна і Вільні» правяло інвентарызацыю могілак. На той момант захавалася каля 80 % мураванай агароджы 1903 года і каля 2700 пахаванняў, большасць з якіх мела сляды вандалізму. Капліца стаяла без дзвярэй і выкарыстоўвалася як сметнікŚladecki Dariusz. Nie chciane zabytki // Ziemia Lidzka № 18-19, styczeń-kwiecień 1996..

Восенню 2001 года намаганнямі вернікаў пад кіраўніцтвам пробашча Юзафа Багдзевіча і «Таварыства польскай культуры Лідчыны» на могілках пачалося навядзенне парадку. Былі адрэстаўраваны многія помнікі і адноўлена капліца. Сёння могілкі знаходзяцца пад наглядам Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Ян Марколін Андрушкевіч (1823—1868) — бургамістр Ліды. Яго сям'я валодала вядомай у горадзе цукерняй, якая перад паўстаннем 1863 года была галоўным цэнтрам збору мясцовай інтэлігенцыі і паўстанцаў. Магілы роду Андрушкевічаў знаходзяцца справа ад галоўнага ўваходуNarbutt M. Lida i Lidziane // Ziemia Lidzka. № 26-27-1997.. Казімір Банькоўскі (пам. 1871) — суддзя Лідскага павета. Стэфан Буткевіч (1815—1896) — маршалак Лідскага павета ў 1855—1875 гадах. Пахаваны адразу злева ад ўваходу разам з жонкай Эміліяй з АдамовічаўSzymielewicz Michał. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 118.. Юзаф Грабавецкі (1786—1849) — доктар медыцыны і акушэр, сябар Імператарскага таварыства лекараў у Вільні, калежскі асэсар, член масонскай ложы «Гарлівы Ліцвін». Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па медыцынеBieliński Józef. Stan nauk lekarskich za czasów Akademii medyko-chirurgicznej wileńskiej. Warszawa, 1888. S. 344.. Юзаф Зарэцкі (1800—1869) — ваенны інжынер, генерал-лейтэнант. Кіраваў будаўніцтвам Кранштацкіх фартоў, Мікалаеўскага дока і першай у Расіі марской астранамічнай абсерваторыі. Побач пахаваныя яго жонка Ганна, сын Мікалай Юзаф і нявестка МарыяРусский биографический словарь: В 25 т. Половцов А.А. М., 1896-1918. Т. 7. С. 231.. Юзаф Крахельскі — скарбнік і жыхар Лідскага павета. Каміла Макрэцкая (з Машэўскіх) (1832—1865) — маці Стэфана Макрэцкага, генерала і прэм’ер-міністра Сярэдняй Літвы. Памерла пры родах свайго восьмага дзіцяці, Зыгмунта Макрэцкага. Справа ад капліцы таксама пахаваны яе бацькі: Вінцэнт Машэўскі (пам. 1876) і Гэмылія з Нарбутаў Машэўская (1806—1893)Суднік Станіслаў. Лідская памяць пра генерала Стэфана Макрэцкага // Лідскі летапісец №2(58)-2012. С. 6.. Эрнэст Аляксандравіч Медэм (пам. 1846) — барон, лідскі земскі спраўнік, адстаўны маёр. Сын дыпламата Аляксандра Медэма. Быў лютэранінам, аднак з-за адсутнасці паблізу пратэстанцкага пастара пахаваны праваслаўнымі святарамі Свята-Міхайлаўскай царквы. Помнік усталяваны ў выглядзе вялікай каменнай глыбыДГАЛ. Ф. 605. Воп. 5. Спр. 158. А. 151.. Павел Прыбытка (пам. 1870) — засядацель лідскага павятовага суда, і ягоная жонка Эмілія з Крыдалёў (пам. 1878)Памятная Виленской губернии на 1845 г. Вильна, 1886. С. 104.. Ксаверый Рыла (пам. 1836) — надворны саветнік, жыхар Лідскага павета. Побач з ім пахаваны яго сын Канстанцін Рыла (пам. 1847), карнет гусарскага палка караля Нідэрландаў. Рафал Садоўскі (пам. 1869) — стацкі саветнік і кавалер. Леан Стабінскі — бургамістр Ліды. Аляксандр Талочка (пам. 1846) — калежскі рэгістратар. Ян Тукала (1783—1867) — капітан былых польскіх войскаў. Валерыя Цехановіч (з Цыбульскіх) (1841—1933) — удзельніца паўстання 1863 года, жонка Гераніма Канстантыя Цехановіча. Нарадзілася ў Мінску, дапамагала паўстанцам як сувязная і медыцынская сястра. Яе пахаванне ў 1933 годзе сабрала вялікую колькасць людзей і стала значнай падзеяй для горадаKurjer Wilenski №19(2560) 24 stycznia 1933.. Казімір Ямант — бацька вядомага мастака Браніслава Яманта і банкіра Уладзіслава Яманта. Уладзіслаў Ямант (пам. 1932) — банкір, шматгадовы кіраўнік лідскага аддзела Віленскага прыватнага банкаSłowo №295(3101) 22 listopada 1932.. Лідскія ксяндзы: Юзаф Сянкевіч (дэкан лідскі, пам. 1905), Альберт Стэцкі (місіянер, пам. 1898), Антоній Кулакоўскі (місіянер, пам. 1904), Ян Кандрат (вікарый, пам. 1924) і Станіслаў Пацынка (вікарый, пам. 1918). У 1986 годзе парэшткі большасці святароў (акрамя Пацынкі) былі перанесены вернікамі на Слабадскія могілкі, каб выратаваць іх ад вандалізму. Ваенныя лётчыкі польскай авіяцыі, якія разбіліся ў 1920-х гадах: Адам Залескі (палкоўнік, пам. 1926), Францішак Чарнецкі (сяржант-пілот, пам. 1927), Павел Генрык Стэнцал (старшы сяржант, пам. 1928), Аляксандр Ціхоцкі (паручнік, удзельнік белага руху ў Расіі, разбіўся ў 1928)Ku czci poległych lotników: księga pamiątkowa: praca zbiorowa. Warszawa, 1933. S. 345, 347, 349-351..

Крыніцы

Спасылкі

Лаўрэш Леанід.Лідскія могілкі // Лідскі Летапісец № 2(74)-2016. С. 38-60.

Катэгорыя:Могілкі Беларусі Катэгорыя:Праспект Перамогі (Ліда) Катэгорыя:Могілкі Ліды Катэгорыя:З’явіліся ў 1797 годзе