Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар ( 1965, Брэст, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст. Эксперт у галіне гістарычнай і сучаснай геральдыкі, ваеннай сімволікі і атрыбутыкі. Стваральнік дзясяткаў гербаў населеных пунктаў Беларусі, эмблем, сцягоў.
Біяграфічныя звесткі Скончыў брэсцкую школу № 10. Працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш».
У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы.
Быў ваенным мастаком, начальнікам аддзела ілюстрацый і афармлення ў часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных сіл Беларусі «Ваяр». Падпалкоўнік запасу.
У 2001—2018 гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Беларусі.
Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў.
Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы, сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў.
Палітычны пераслед Праз распачаты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрор супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі і пагрозы Віктар Ляхар быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу. У 2021 годзе з бібліятэк Беларусі загадалі прыбраць ягоныя кнігі «Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры», бо ў іх быццам бы ўтрымліваецца «антыдзяржаўная прапаганда»«Заказчыкі ў пагонах прасілі: зрабі нам як у Расіі!» Геральдыст і былы супрацоўнік Мінабароны расказаў пра ідэолагаў сілавых структур і сваю гісторыю. 27.04.2022 // Наша Ніва. 18 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў кнігу «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» экстрэмісцкайУ Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Віктара Ляхара пра вайсковую сімволіку. 21/04/2022 // Еўрарадыё.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» (2003).
Бібліяграфія «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.) «7 битв белорусского воинства» (2010) «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.) «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.) «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014) «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019) «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019) «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018) «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020) «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020) «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020) Удзел у калектыўных працах Беларусь геральдычная. Мінск, 2014; 2020. Современная геральдика Беларуси. Минск, 2012; 2014. Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. 7 битв Белой Руси. Минск, 2010. Твои сыновья, Беларусь!: XII—XVIII вв. Минск, 2010. Ваяры Белай Русі. Мінск, 2006.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт - liakhor.pl
Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Геральдысты Беларусі Катэгорыя:Члены Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага