Англійскі мост — мост цераз раку Фантанка, насупраць Англійскага праспекта (адсюль назва), пешаходны мост-цеплаправод. З 1910 года тут быў 5-пралётны драўляны мост. У 1962—1963 гадах пабудаваны 3-пралётны металічны мост на жалезабетонных апорах з гранітнай абліцоўкай (інжынер А. А. Керлікаў, архітэктар П. А. Арэшаў). Па канцах маста лесвічныя спускі. Даўжыня 60,8 м, шырыня 4,7 м.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Пешаходныя масты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Масты цераз Фантанку Катэгорыя:Стальныя масты