Сюзанна Брыджыт «Сью» Бёрд (; нар. , Саёсет, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская баскетбалістка, выступае за клуб жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (ВНБА) «Сіэтл Шторм». Алімпійская чэмпіёнка 2004, 2008, 2012, 2016 і 2020 гадоў, чэмпіёнка свету 2002, 2010 і 2014 гадоў, а таксама бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2006 года ў складзе нацыянальнай зборнай ЗША.
Выступаючы за баскетбольную каманду школы яна была абраная гульцом года штата Нью-Ёрк, гульцом года па версіі New York Daily News і абраная ва Усеамерыканскую каманду. У 2002 годзе падчас драфта ВНБА была абраная пад першым нумарам камандай «Сіэтл Шторм». Выступаючы за каманду яна восем разоў прымала ўдзел у матчы ўсіх зорак і сем разоў уключалася ў зборную ўсіх зорак. Бёрд адна з сямі баскетбалістак, якія выйгравалі залаты алімпійскі медаль і станавіліся чэмпіёнамі NCAA і ВНБА.
Катэгорыя:Баскетбалісткі ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Дынама» Масква Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года