Граф (з 1833 года) Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў (; 1761 — , Санкт-Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, член Сакрэтнага камітэта, прэзідэнт Імператарскай Акадэміі навук (1803—1810), старшыня Камітэта міністраў (1832—1838), старшыня Дзяржаўнага савета (1834—1838). Сапраўдны тайны саветнік (1823), сенатар, сапраўдны камергер.

Раннія гады Выхоўваўся ў пецярбургскім доме графа А. С. Строганава як незаконнанароджаны сын яго сястры Марыі, выдадзенай замуж за Мікалая Усцінавіча Навасільцава. У 1783 годзе выпушчаны з Пажаскага корпуса ў капітаны лейб-грэнадзёрскага палка. У 1785 годзе перайшоў секунд-маёрам у Валынскі рэгулярны казацкі полк. У 1786 годзе прылічаны да Калегіі замежных спраў. Браў удзел у вайне са Швецыяй 1788—1790 гадоў, быў прыкамандзіраваны да галоўнакамандуючага вяслярным флотам. Адзначыўся ў бітве пры востраве Мусала 13 жніўня 1789 года, за што быў узведзены ў палкоўнікі. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Польшчы і Літве. Выйшаў у 1796 годзе ў адстаўку, жыў у Лондане. Слухаў лекцыі па фізіцы, матэматыцы і медыцыне.

Паплечнік Аляксандра I Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра I у першыя гады яго кіравання, член т.зв. «Сакрэтнага камітэта». У 1803—1810 гадах — прэзідэнт Акадэміі навук, апякун Пецярбургскай навучальнай акругі. На гады прэзідэнцтва Навасільцава прыпала першае рускае кругасветнае плаванне. З 1806 года член Расійскай акадэміі. З 21 кастрычніка 1804 года таварыш міністра юстыцыі з захаваннем на ранейшых пасадах. Кіраўнік Камісіі складання законаў. Суправаджаў Аляксандра I у замежных паездках. У пачатку 1805 з поспехам выканаў ускладзеную на яго місію пра заключэнні саюза з Вялікабрытаніяй, выбраны ганаровым членам Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў. Таксама быў членам сталічнай масонскай ложы З’яднаных сяброў (Amis reunis)А. И. Серков. Русское масонство 1731—2000. Энциклопедический словарь..

Пасля расчаравання імператара ў Сакрэтным камітэце і яго фактычнага роспуску Навасільцаў у 1806 годзе быў накіраваны паслом да Напалеона, але не паспеў даехаць да Парыжа, як апошнім была абвешчана вайна. У 1806—1809 гадах быў пры імператары. У 1809—1812 гадах жыў у Вене, выконваў розныя дыпламатычныя даручэнні ў Заходняй Еўропе. Навасільцаў цяжка перажываў выдаленне ад двара, стаў аддавацца моцным напоям.

Кіраванне Польшчай

У 1813—1815 гадах віцэ-прэзідэнт часовага замяшчальнага савета, які кіраваў Варшаўскім герцагствам (пасля Царства Польскае), пазней прадстаўнік імператара Аляксандра I пры савеце, які кіраваў Царствам Польскім, склаў для яго шэраг праектаў, кіраваў камітэтам па навучальнай частцы. З 1821 года саветнік намесніка Царства Польскага і давераная асоба вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Стаў пераемнікам Адама Чартарыйскага на пасадзе апекуна Віленскага ўніверсітэта (1824—1831) і Віленскай навучальнай акругі. Узначальваў камісію, якая расследавала тайныя арганізацыі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (філаматы, філарэты). Дзейнасць Навасільцава ў Літве працягвалася да 1831 года. Праяўленая ім тут строгасць і нават жорсткасць, асабліва ў дачыненні да моладзі, выклікалі лютасць мясцовага нсельніцтва і, паводле меркавання некаторых, спрыялі паскарэнню паўстанню 1830 года.

Рэфарматарскія памкненні thumb|Парадны партрэт графа Навасільцава Да 1820 года распрацаваў праект «Статутнай граматы Расійскай імперыі» — першай канстытуцыі за ўсю гісторыю Расіі. Канстытуцыйны праект прадугледжваў стварэнне двухпалатнага парламента (Дзяржаўнага сейма і Дзяржаўнай думы), без якога манарх не мог выдаць ніводнага закона, недатыкальнасць уласнасці, незалежнасць суда, роўнасць усіх грамадзян перад законам, грамадзянскія свабоды, федэратыўную арганізацыю Расіі. Пытанне аб прыгонным праве ў гэтым тайным праекце канстытуцыі не разглядалася. Гэтаму былі прысвечаны спецыяльныя, таксама асабліва сакрэтныя праекты, якія прапаноўваліся А. А. Аракчэевым і міністрам фінансаў Д. А. Гур’евым.

У 1821 годзе разам з М. С. Варанцовым і А. С. Меншыкавым распрацаваў і прадставіў Аляксандру I праект адмены прыгоннага права (наступстваў не меў).

Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1826)Летопись Московского университета.

Познія гады Пасля Лістападаўскага паўстання 1830 года Навасільцаў вярнуўся з Польшчы ў Пецярбург, дзе быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета. Старшыня Камітэта міністраў (з 1832), Дзяржаўнага савета (з 1834). У 1833 годзе Навасільцаву падараваны тытул графа.

Памёр 8 (20) красавіка 1838 года. Пахаваны ў Духаўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Вялікі архіў Навасільцава згарэў большай часткай падчас паўстання (1831), і толькі частка перайшла да яго пляменніка.

Асабістыя якасці Навасільцаў пражыў усё жыццё халасцяком, але да старасці славіўся лавеласам («сумесь Бахуса з сатырам»). П. У. Далгарукаў характарызуе яго як «чалавека розуму незвычайнага, які валодаў вялікімі звесткамі і выдатным дарам слова, але ўладалюбівага, каварнага, бяздушнага і жорсткага», дадаючы: «аматар усіх пачуццёвых асалод»Императорский дом. Выдающиеся сановники. Энциклопедия биографий. Том 2. — С. 142.. «Навасільцава я ўжо бачыў стомленым чалавекам, перасычаным цяганінаю, — успамінае сенатар К. І. Фішэр, — які нічым не займаўся больш, як абедамі і валаводствам: чырвоны твар, шкляныя вочы, наогул выгляд, не выяўляў дзяржаўнага мужа…». М. І. Грэч успамінаў, што Навасільцаў «у Вене паў і спахабіўся да немагчымасці і, дзіўная справа ў яго становішчы і званні, — пачаў піць. Займаючы ўжо першую ступень у дзяржаве, ён на гадавым свяце Англійскага клуба скакаў п’яны трапака прад шматлікім сходам. Гледзішча сумнае і абразлівае для сябра гонару і дабрадзейнасці!». М. П. Макараў, які служыў у Варшаве з 1823 года, сведчыў: «Да абеду ён яшчэ трымаўся, але потым пачынаў рабіць узліванні і да вечара даходзіў калі не да становішча рыз, то да вельмі ўзбуджанага стану»Макаров Н. Мои семидесятилетние воспоминания… — СПб., 1882. — Ч.4. — С. 76.. Тое ж адзначаў і В. А. Пржацлаўскі (Цыпрынус).

Асноўныя працы Государственная Уставная Грамота Российской империи // «Исторический сборник Вольной русской типографии в Лондоне» А. И. Герцена и Н. П. Огарева. Кн. 2., 1861. Факсимильное издание. — М.: Наука, 1971. — С. 191—238. Мнение сенатора Новосильцева «О составлении законов, о наследовании имуществом в России» // Чтения в Обществе истории и древностей российских. 1859. № 2. Всеподданнейшая записка Александру I. «Историческая справка о соединении Литвы и Польши» // Русская старина. 1882. XXXV т. № 7. Рапорт сенатора Новосильцова // К истории тайных обществ и кружков среди литовско — польской молодежи в 1819—1823 гг. — Варшава, 1897.

Крыніцы

Літаратура Новосильцев Николай Николаевич // Энциклопедический словарь под редакцией А. Страчевского. — СПб., 1854. Т. 8. Ципринус. Николай Николаевич Новосильцев // Русский Архив. 1872. Кн. 9. С. 1708—1769. Анти-Ципринус. Воспоминания о Н. Н. Новосильцеве // Русский Архив. 1873. Кн.1. С. 803—1200. Рудаков В. Е. Новосильцев Николай Николаевич // Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона. Т. 21; Морозов Б. Н. Новосильцовы: родословие // Летопись истор. — родосл. Общества в Москве. 1993. Вып.1. Бумаги Н. Н. Новосильцова // Отчеты Императорской Публичной библиотеки за 1886 и за 1899 гг. Опубликовано, соответственно; СПб., 1888 и 1903; Попруженко И. Т. Из архива Н. Н. Новосильцова // Русский архив. 1908. № 6 и 1909. № 3. Филиппова Э. Н. Николай Николаевич Новосильцов // Во главе первенствующего ученого сословия России. — СПб., 2000. — С. 105—106. Летопись Российской Академии наук. 1803—1860. Т. 2. / Отв. ред. М. Ф. Хартанович. — СПб., 2002. — С. 20. Шилов Д. Н. Государственные деятели Российской империи. 1802—1917. Биобиблиографический справочник. — СПб., 2001. — С. 465—467. Федорченко В. И. Императорский дом. Выдающиеся сановники. Энциклопедия биографий. том 2. Тургенев Н. И. «La Russie et les Russes». Szyndler, B. Mikołaj Nowosilcow (1762—1838): portret carskiego inkwizytora / B. Szyndler. — Warszawa : DiG, 2004. — 184 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Графы Расіі Катэгорыя:Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-шведскай вайны 1788—1790 Катэгорыя:Удзельнікі задушэння паўстання 1794 года Катэгорыя:Постаці Царства Польскага Катэгорыя:Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Дыпламаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Папячыцелі Віленскай навучальнай акругі