Вікторыя Георгіева (; прафесійна вядомая пад псеўданімам Вікторыя; , г. Варна, Балгарыя) — балгарская спявачка і аўтарка песень. Сваю творчую кар’еру яна пачала пасля ўдзелу ў чацвёртым сезоне шоу талентаў X Factor Bulgaria. Прадстаўніца Балгарыі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2021». Раней яна павінна была прадстаўляць Балгарыю на адмененым «Еўрабачанні-2020» з песняй «Tears Getting Sober».
Біяграфія Раннія гады Вікторыя Георгіева нарадзілася 21 верасня 1997 года ў балгарскім горадзе Варна. Яна пачала спяваць у адзінаццаць гадоў. Праз некаторы час Георгіева паступіла ў вакальную студыю «Анёльскія галасы», дзе яе настаўнікам музыкі была Атанаска Ліпчава. Яна прайшла праслухоўванне на працягу першых трох сезонаў шоу талентаў X Factor Bulgaria, але з-за ўзросту не змагла патрапіць у шоу.
2015: X Factor Bulgaria У верасні 2015 года пасля трох спроб Георгіева нарэшце прайшла кастынг і выступіла ў жывым эфіры шоу талентаў X Factor Bulgaria. Вікторыя ўвайшла ў жаночую каманду пад кіраўніцтвам рэпера Крыска. Яна пакінула шоу на 9-м тыдні, і ў выніку заняла шостае месца.
2016—2018: Дэбютны сінгл і пагадненні з буйнымі кампаніямі Нягледзячы на тое, што не атрымалася выйграць X Factor, Вікторыя атрымала прапанову далучыцца да Virginia Records, ад якой яна адмовілася. Замест гэтага ў 2016 годзе яна далучылася да Monte Music і выпусціла свой першы сінгл пад назвай «Нищо случайно» з кліпам, у якім зняліся VenZy і Нікі БакалаўИ Вики от «Х Фактор» се присъедини към лейбъла на Графа. Затым яна выпусціла яшчэ дзве песні MonteMusic — «Незавършен роман» у 2016 і «Chast ot Men» у 2017. Пасля ўзаемных канфліктаў, Георгіева пакінула лэйбл у канцы 2017 года.
У 2018 годзе Георгіева правяла дзесяць дзён у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, дзе напісала і зняла сваю першую англамоўную песню «I Wanna Know», выдадзеную ў чэрвені 2019 года, з музычным відэа, зрэжысаваным Дзімітрыям Стэфанавым і спрадзюсаваным Велінай Іліевай.
2019 — цяперашні час: Еўрабачанне і міжнародны дэбют 25 лістапада 2019 года стала вядома, што Вікторыя, якая цяпер выкарыстоўвае мананім VICTORIA, прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2020» у Ротэрдаме, Нідэрланды. 7 сакавіка 2020 года адбылася прэм’ера конкурснай песні «Tears Getting Sober», з якой яна павінна была выступіць 14 мая ў другім паўфінале «Еўрабачання». 18 сакавіка ЕВС абвясціў, што песенны конкурс не адбудзецца з-за пандэміі коронавіруса, але праз некалькі дзён балгарскі вяшчальнік BNT абвясціў, што Георгіева прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021» у наступным годзе.
У чэрвені 2020 года спявачка выпусціла сваю новую песню пад назвай «Alright». Песня была створана ў адным з лагераў Еўрабачання і нясе пасланне надзеі і новага пачатку. Праз некалькі тыдняў, у жніўні, яна і яе каманда правялі дзесяць дзён у еўравізійным лагеры напісання песень на чарнаморскім узбярэжжы, які праходзіў у Бургасе і Прыморска, дзе ім удалося стварыць некалькі патэнцыйных песень, якімі яна магла б скарыстацца. У лістападзе яна выпусціла свой трэці сінгл «Ugly Cry», які быў такім жа паспяховым, як і два яе папярэднія.
У студзені 2021 года Георгіева абвясціла, што выпусціць свой дэбютны міні-альбом пад назвай a little dramatic (стылізаваны ўсе малыя літары) дзесьці ў лютым. У праект уваходзяць пяць патэнцыйных песень, якія маглі б прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021». Міні-альбом не ўключае сінгл «Ugly Cry», аднак песня разглядалася як патэнцыйны варыянт для прадстаўлення Балгарыі. Галоўны сінгл гэтага міні-альбома «Imaginary Friend» быў выпушчаны 14 лютага. 11 сакавіка падчас папярэдне запісанага канцэрта, які трансляваўся на YouTube, было абвешчана, што песняй, з якой Вікторыя выступіць на Еўрабачанні, будзе «Growing Up Is Getting Old».
Яна выступала ў другім паўфінале, з якога прайшла ў фінал 22 мая 2021 года. У выніку, спявачка атрымала 170 балаў у фінале, заняўшы 11-е месца (6-е месца паводле галасавання журы і 18-е — паводле глядацкага галасавання).
4 снежня 2021 года Георгіева перамагла ў трэцім сезоне шоу The Masked Singer Bulgaria.
Дыскаграфія Extended plays + List of extended plays Назва Падрабязнасці A Little Dramatic Released: 18 June 2021 Label: Ligna Studios Format: Digital Download, Streaming
Сінглы + Спіс сінглаў Назва Год Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом BULPeak chart positions for singles in Bulgaria: «Tears Getting Sober»: «Ugly Cry»: «How to Ruin a Life»: SWEHeat. «Нищо случайно»(з удзелам Нікі Бакалава і VenZy) 2016 — — rowspan="5" «Незавършен роман» — — «Chast Ot Men» 2017 — — «Stranni Vremena» 2018 — — «I Wanna Know» 2019 — — «Tears Getting Sober» 2020 2 —A Little Dramatic«Tears Getting Sober», «Alright» і «Ugly Cry» are included on the deluxe version of A Little Dramatic. «Alright» — — «Ugly Cry» 3 — «Growing Up Is Getting Old» 2021 — 16 «The Worst» — — rowspan="2" «How to Ruin a Life» 2022 6 —
Прома-сінглы + Спіс прома-сінглаў Назва Год Альбом «Imaginary Friend» 2021 A Little Dramatic «Dive into Unknown» «Phantom Pain» «The Funeral Song»
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2021 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Балгарыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя