«Меліяратар» — беларускі футбольны клуб з Жыткавічаў Гомельскай вобласці. У 2020 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У сезоне 2020 «Меліяратар» заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад стварылі пераважна былыя ігракі клуба ЮАС, а галоўным трэнерам стаў трэнер ЮАС Андрэй Гарбар. Каманда добра пачала сезон, але пазней пайшлі паражэнні, у выніку «Меліяратар» апынуўся ў сярэдзіне табліцы група A і не здолеў выйсці ў фінальны турнір.

У 2021 годзе клуб не заявіўся ў Другую лігу.

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2020 Другая — Група A (Д3) 6 20 11 2 7 43−29 35 1/16 фіналу Матчы за 11 месца 12 2 0 1 1 3–5

Катэгорыя:Спорт у Жыткавічах Меліяратар Жыткавічы