Вінцэнты Міхал Галынскі, або Вікенцій Іванавіч Галынскі (Wincenty Michał Hołyński;  — ) — палкоўнік расійскай імператарскай арміі, тайны саветнік, магілёўскі губернскі маршалак (1808—1814). Уладальнік маёнтка Крычаў Чэрыкаўскага павета.

Біяграфія Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Яна (Восіпавіча) Галынскага, губернскага маршалка магілёўскага, і Барбары з Кашыцаў. Атрымаў хатняе выхаванне. У 1787 годзе скончыў з адзнакай Мсціслаўскі езуіцкі калегіум. Працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Лейпцыга. Вольна размаўляў на польскай, рускай, французскай, нямецкай мовах.

Пачаў службу ў 1791 годзе ў чыне капітан-паручніка Праабражэнскага лейб-гвардыі палка. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1787—1791 гадоў. За праяўленую адвагу пры штурме Ізмаіла 11 снежня 1790 года быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4 ступеніПриказ № 826 (439) от 25 марта 1791 г. «За отличную храбрость, оказанную при штурме крепости Измаила, с истреблением бывшей там армии».

Пра тое, як юнак Галынскі стаў уладальнікам 12000 душ у Магілёўскай губерні, аканом князя Зубава распавядаў наступнаеРусская старина. Том XVII. 1876. Выпуски 9-12. Аднойчы Кацярына II паабяцала Зубаву (свайму тагачаснаму фаварыту) велізарны маёнтак у новадалучанай Беларусі, але потым успомніла, што ўжо падарыла яго Пацёмкіну. Каб выправіць недагляд, за абедам яна сказала Пацёмкіну:

«Прадай мне твой магілёўскі маёнтак!». Пацёмкін, счырванеўшы да вушэй, хутка азірнуўшыся, адказваў, што выканаць жаданне яе вялікасці не можа, таму што маёнтак учора прададзена — «вось яму!» — і ён паказаў на стаячага за яго крэсламі маладога камер-юнкера Галынскага. Імператрыца, якая была вельмі збянтэжана, здагадваючыся, што Пацёмкін здагадаўся пра яе намер, спытала Галынскага з замяшаннем: «Як жа гэты ты купіў маёнтак у найяснейшага?» Пацёмкін, апярэджваючы адказ, кінуў уяўнаму пакупцу выразны позірк, і здагадлівы Галынскі глыбокім паклонам пацвердзіў выдумку князя Таўрычаскага.

Каб не быць абвінавачаным у хлусні, Пацёмкін вымушаны быў прадаць маёнтак Галынскаму, якому выдаў для гэтай куплі 50 000 асігнацыямі з патайной казны, дзе гэты маёнтак быў тут жа і закладзены. «Такім чынам 18-гадовы юнак, яшчэ напярэдадні небагаты, малаважны дваранін зрабіўся адным з найпершых багацеяў-памешчыкаў толькі дзякуючы ўзаемнай нянавісці князя Пацёмкіна і Зубава».

У 1810 г. за Галынскім лічылася 11300 дзесяцін зямлі, 46 двароў, 838 душ прыгонных. У 1824 годзе за Вінцэнтам Галынскім лічылася 1186 прыгонных душ у Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах.

З 1802 года — маршалак дваранства Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1808—1814 гадах — маршалак (прадвадзіцель дваранства) Магілёўскай губерні. У 1810 годзе быў пераназваны з палкоўнікаў у стацкія саветнікі.

Удзельнік канфедэрацыі магілёўскай шляхты (ліпень 1812). Са жніўня па лістапад 1812 года — старшыня Магілёўскай грамадзянска-вайсковай камісіі. Яго высілкамі набіралася 30-тысячнае апалчэнне Магілёўскай губерні ў дапамогу арміі Напалеона. У 1814 годзе — чыноўнік асобых даручэнняў Міністэрства паліцыі Расійскай імперыі. З 1820 года ў чыне сапраўднага стацкага саветніка выконваў асобыя даручэнні па Міністэрстве ўнутраных спраў. З 1827 года і да смерці — прысутныПрысутны (у гэтым выпадку) — той, хто мае ў савеце статус вышэй за звычайнага яго члена. у савеце міністра ўнутраных спраў у чыне тайнага саветніка.

Член Таварыства заахвочвання мастакоў у 1820—1831 гадах. Член Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці са снежня 1821 года. У 1825—1831 гадах — старшыня 5-га аддзялення (якое апеквалася пра захаванне здароўя чалавечага і ўсякіх свойскіх жывёл) Вольнага эканамічнага таварыства.

Сачыненні У 1800 годзе апублікаваў у Рызе кнігу пра сваё падарожжа па Германіі і Італіі («Relation de voyage en Allemagne et en Italie»). Аўтар паэмы «Вялікі Ян Сабескі» (1806). У 1820 годзе выдаў «Усеагульную геаграфію» (Всеобщая география) у дзвюх частках і некалькіх прац па сельскагаспадарчых пытаннях.

Сям'я Жонка (з 02 ліпеня 1806 года) — Любоў Іванаўна Ганчарова (05.07.1794—24.02.1822ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 203. с. 6, 45. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.), унучка калужскага купца Афанасія Ганчарова і дачка падпалкоўніка Івана Апанасавіча Ганчарова (1746—1802). Памерла ад радзільнай гарачкі, пахавана ў царкве Сашэсця Святога духу ў Аляксандра-Неўскай лаўрыВеликий князь Николай Михайлович. Петербургский некрополь / Сост. В. Саитов. В 4-х т. — СПб., 1912—1913.- Т. 1. — С. 642.. У шлюбе мела восем дзяцей, з іх: Вольга (1808— ?), якая дзяўчынай раз'язджала ў пошуках прыгод па Еўропе і вярнулася на радзіму з Парыжа пад выдуманым імем у суправаджэнні нейкага французскага маркіза, цалкам грэбуючы меркаваннем свету, а галоўнае сваім нарачоным спадаром ПагодзінымВасіль Васільевіч Пагодзін (1790—1863), з 1831 года генерал-інтэндант дзеючай арміі ў Польшчы, сенатар., які абсыпаў яе грашыма і падарункамі. 11 кастрычніка 1836 года ў Маскве выйшла замуж за (1801—1854), літаратара, гісторыка і дыпламатаAdolphe François Loève-Veimars (1799-1854): Der Übersetzer und Diplomat als... - Leslie Brückner - Google Books. Пра гэты шлюб В. Паўлішчава пісала: «Кажуць, быццам Галынская дурніца, а я так лічу, што яна вельмі нават разумная: ёй 34 гады, сабой непрыгожая і, і ўвогуле не такая ўжо багатая, і быўшы тройчы ў сваім жыцці заручанай, выйсці замуж за Лёвэ-Веймара — праўда ж, гэта зусім не па-дурному»Письма О. С. Павлищевой к мужу и отцу. 1831—1837. Т.2. — СПб.: Изд-во «Пушкинский фонд», 1994.— С.179.. Эма (Любоў) (1812—1868), з 1830 года замужам за польскім графам Іосіфам Міхайлавічам Борхам (1807—1881). Паводле слоў сучасніцы, мадам Борх была вельмі прыгожая сабой і вельмі панадлівая, у яе былі прыгожыя, ярка-сінія вочы, невялікі рост, маленькія пералётныя ножкі і самаздаволены выглядДолли Фикельмон. Дневник 1829—1837. Весь пушкинский Петербург. — М.: Минувшее, 2009. — 1002 с.. Была ў вялікай модзе пры двары і карысталася прыхільнасцю імператара Мікалая I. (Аляксандр-Мікалай) (1815—1878); Аляксандр (Ян-Іаахім) (1816—1893); Варвара (20.01.1818ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 190. с. 92. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.— ?), выпускніца Екацярынінскага інстытута, замужам (з 05.11.1841, Парыж) за графам Шарлем Марыа Аліўе дэ Шапдэлен (1840). Соф'я (23.12.1820ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 198. с. 65. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.— ?) Надзея (02.02.1822— ?)

Літаратура Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с. Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791 Катэгорыя:Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Камер-юнкеры (Расійская імперыя) Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Павятовыя маршалкі чэрыкаўскія Катэгорыя:Выпускнікі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума