«MINSK» — мастацкі фільм расійскага рэжысёра пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі. Прэм’ера была запланавана на восень 2021 года. 6 мая 2022 года фільм выходзіць у пракат у Эстонііnewprospect.ru.
Сюжэт Героі фільма Юля (Анастасія Шамякіна) і Паша (Аляксей Масладудаў) толькі пабраліся шлюбам і плануюць сумеснае жыццё. У жнівеньскі дзень яны выходзяць на прагулку па Мінску і трапляюць у самую гушчу беларускіх пратэстаў.
Здымкі Першапачаткова стваральнікі фільма шукалі лакацыю для здымак у Расіі яшчэ ў лістападзе 2020 года. Для гэтага былі адабраны 9 маскоўскі абласных гарадоў і Тула. Аднак і , і мясцовыя ўлады, і УМУС РФ адмовілі ўсе варыянты. У выніку, здымаўся фільм ў раёне Ласнамяэ Таліна (Эстонія) адным кадрам. Эстонскі інстытут кіно выдаткаваў на здымкі фільма еўра.
Акцёры Аляксей Масладудаў Анастасія Шамякіна Анастасія Проніна Даніл Сцяклоў Максім Стаянаў
Алег Гас Філіп Магільніцкі Яўген Каракоўскі Іван Мулін Міхаіл Шыраеў Арцём Гарэеў Аляксей Дамавой Аляксандр Жыленка
Пракат У чэрвені 2021 года падчас паездкі ў Маскву міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы з Сяргеем Лаўровым, у тым ліку, і аб забароне паказа фільма ў Расіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы 2021 года Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях