Цьюпела () — горад у штаце Місісіпі (ЗША). Насельніцтва — 38 312 чал. (2019 г.).

Геаграфія Горад Цьюпела знаходзіцца ў пагорыстай мясцовасці на паўночным усходзе Місісіпі за 257 км ад Джэксана. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня дасягае +27,9 °C, студзеня — +0,9 °C. Цьюпела ўваходзіць у зону частых тарнада. Найбольш разбуральны адбыўся ў 1936 г.

Гісторыя Горад Цьюпела быў заснаваны перасяленцамі з Агая ў 1867 г. каля тагачаснай чыгуначнай магістралі. Галоўнымі заняткамі мясцовых жыхароў першапачаткова былі здабыча драўніны і транспартнае абслугоўванне камерцыйных грузаў (пераважна бавоўны). Некаторы час горад меў назву Гам-Понд, але пазней стаў вядомы як Цьюпела з-за аднайменных кізілакветных дрэў, што раслі ў наваколлі. Горад стаў знакаміты як радзіма амерыканскага спевака Элвіса Прэслі.

Эканоміка Цьюпела — важны транспартны цэнтр на поўначы Місісіпі, перакрыжаванне аўтамагістралей. У ім працуе рэгіянальны аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў і ваенных самалётаў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі. Развіваюцца турызм, інфармацыйныя тэхналогіі, сферы фінансавага і медыцынскага абслугоўвання.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Галіны эканомікі

Катэгорыя:Гарады Місісіпі