Анатоль Мікалаевіч Саро́кін (нар. ) — гісторык, доктар гістарычных навук (1980), прафесар.

Біяграфія А. М. Сарокін нарадзіўся ў Мінску. У 1962 годзе скончыў бібліятэчны факультэтІмі ганарыцца БДПУ Мінскага педагагічнага інстытута. З 1965 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (займаў пасаду загадчыка аддзела). У 1997—2000 гадах начальнік аддзела Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2000 года — прафесар кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах агульнай і эканамічнай гісторыі Беларусі, прававога рэгулявання грамадскіх адносін, сацыяльных выбухаў, палітычных рэпрэсій, па гістарыяграфіі. Адзін з аўтараў сумесных выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гг.», «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР».

Сярод апублікаваных прац: Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926―1932 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1971; Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1979; Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М. П. Костюк, В. А. Полуян, А. Н. Сорокин и др. — Мн. : Наука и техника, 1981; Эксперимент: Человек и земля. — Мн., 1994; Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. дапамож. для кантралюемай самастойнай работы / А. М. Сарокін. — Мн.: НА ТАА «БІП-С», 2004. — 94 с. — ISBN 955-6537-87-8; Метамарфозы… гісторыі: зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. — Мн.: Права і эканоміка, 2013; Дороги Отчизны: княжества ― Республика Беларусь. — 2-е изд., дополненное. — Мн.: Право и экономика, 2016.

Літаратура

Спасылкі

Іофе Э. Р. Імі ганарыцца БДПУ // Настаўніцкая газета, 22, 25, 27 лістапада 2014 г.

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій