Каралíна Мацкéвіч (1966, Мінск, Беларусь) — беларуская і брытанская біблеістка, доктарка біблеістыкі, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія Скончыла Беларускі Дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)Наталля Гардзіенка, Беларусы ў Вялікабрытаніі, Мн.: Медысонт, 2010. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18), с. 549.. У канцы 80-х — пачатку 90-х была актывісткай «Талакі», каардынатаркай Канфедэрацыі беларускіх суполак, працавала ў рэдакцыі часопіса «Унія»Анкета пасля лета. Караліна Мацкевіч: «Мае дочкі, народжаныя ў Англіі, гавораць па-беларуску», Радыё Свабода, 18 верасень 2019, https://www.svaboda.org/a/30169734.html. Караліна Мацкевіч вывучала тэалогію ў Лонданскім місіянерскім інстытуце і Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. Абараніла дысертацыю па біблейскай крытыцы ў Шэфілдскім універсітэце. Выкладае ў Гітрапскім каледжы біблеістыкі Лонданскага ўніверсітэта. З’яўляецца адказнай экзаменатаркай Міжнароднага бакалаўрыята па беларускай літаратуры. Член Бібліятэчнай рады Скарынаўскай бібліятэкі-музея ў ЛонданеСтаронка Бібліятэкі-музея Ф. Скарыны, http://www.skaryna.org.uk/about_bel/rada/ .

Шмат перакладае з розных моў, разам з У. Гарбацкім удзельнічае ў стварэнні беларуска-французскага слоўніка.

Узнагароды Узнагароджана медалём Ордэна Пагоні (2024).

Бібліяграфія Кнігі Karalina Matskevich, The Construction of Gender and Identity in Genesis: The Subject and the Other. T&T Clark, 2019. ISBN 9780567695512https://rbecs.org/category/karalina-matskevich/. Артыкулы Mother’s Land, the Land of the Shadow: Binary Structures and the Feminine in the Jacob Narrative (Gen. 25:19-37:1), in P. Hardwick and D. Kennedy (eds.), The Survival of Myth: Innovation, Singularity and Alterity (Cambridge: Cambridge Scholars, 2010), pp. 5–30. Double-plotting in the Garden: Stylistics of Ambiguity in Genesis 2-3, in K. Vermeulen and E. Hayes (eds.), Doubling and Duplicating in the Book of Genesis (Eisebrauns, 2016). Journeys on the Other Side with Babkoŭ, Leśmian and Carroll, in Jim Dingley (ed.), Between the Lands. From Poland to Russia via Belarus and Ukraine: a journey through cinema, history, literature, memory and music. Abraham’s Offering in Genesis 22:1-19: Journey of a Symbol (па-беларуску), in I. Dubianetskaya, A. McMillin, H. Sahanovic (ed.), Your Sun Shall Never Set Again, and Your Moon Shall Wane No More, 2009.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Біблеісты Беларусі