Абрам Фёдаравіч Іофэ (17 (29) кастрычніка 1880, , Палтаўская губерня — , ) — савецкі фізік, арганізатар навукі, акадэмік (1920), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1942—1945). Стваральнік навуковай школы, якая дала многіх выбітных савецкіх фізікаў, такіх як А. Аляксандраў, М. Бранштэйн, Я. Дорфман, П. Капіца, І. Кікоін, Б. Канстанцінаў, І. Курчатаў, М. Сямёнаў, Я. Фрэнкель, Г. Б. Абдулаеў і іншыя. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі.