Сенат Румыніі () — верхняя палата вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа — парламента Румыніі.

Складаецца з 136 дэпутатаў (па стане на 2020 год), якія абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем, выкарыстоўваючы змешанае прапарцыянальнае прадстаўніцтва ў 42 выбарчых акругах (у 41 паветах і горадзе Бухарест), тэрмінам на чатыры гады.

Апошнія выбары ў Сенат праводзіліся 6 снежня 2020 года, на іх перамагла Нацыянал-ліберальная партыя Румыніі.

Парламенцкая гісторыя Румыніі бярэ пачатак з мая 1831 года з прыняцця «Арганічнага статута» аўтаномнай Валахіяй (пад пратэктарам Расіі). У студзені 1832 года ён уступіў у сілу таксама і ў Малдове. Гэта заклала асновы для стварэння інстытута парламентаў у двух румынскіх княствах.

Спасылкі Афіцыйны сайт Сената Румыніі

Румынія Катэгорыя:Палітыка Румыніі Катэгорыя:Парламент Румыніі