Нікадзім Янавіч Керсноўскі (, ; , Гарадзілаўка пад Навагрудкам — 17 студзеня 1881, Друскенікі) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Сын Яна Керсноўскага. Меў брата Ігнацыя.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў 1810—1812 гадах. У 1812 г. — памочнік сакратара цывільна-вайсковай камісіі ў Навагрудку, працаваў рэгентам дэкрэтавым у канцылярыі земскага суда, пісарам на працягу трох выбараў, адзін тэрмін суддзёй, адзін тэрмін прэзідэнтам земскім. У 1831 г. кіраваў маёнткам Віжуны (пад Навагрудкам?) З 1834 г. быў па выбарах 6 гадоў асэсарам, а 14 гадоў, да 1863 г., — старшынёй Гродзенскай грамадзянскай палаты.

Сям’я Керсноўскіх мела ў Навагрудку дом, размешчаны пры вуліцы Кавальскай, за фарным касцёлам насупраць плябаніі.

У час паўстання 1863—1864 гадоў западозраны ў «палітычнай нядобранадзейнасці» і да 1 чэрвеня 1864 года высланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Тамбоўскую губерню, дзе прабыў 4 гады.

Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні разам з сынамі.

Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.

Незадоўга да смерці Керсноўскі даслаў свае ўспаміны Вандзе Шулякоўскай з Макрэцкіх.

Памёр ад унутранага запалення 17 студзеня 1881 года ў Друскеніках. Быў пахаваны 20 студзеня на друскеніцкіх каталіцкіх могілках ў агульным склепе са сваім 3-гадовым унукам Георгіем, які памёр тут жа. На надмагільнай пліце размешчаны надпіс «Grob rodziny Kiersnowskich»Сергей Омелько, Евгений Махнач. МЕТОДЫ И ИСТОЧНИКИ ИЗУЧЕНИЯ ГОРОДСКИХ НЕКРОПОЛЕЙ (НА ПРИМЕРЕ ГРОДНО).

Сям’я Быў у шлюбе з Алаізай з Пілецкіх. Дзеці: сыны Генрых (нар. 9.12.1827), Францішак, Казімір-Вінцэнт-Ісідар (нар. 4.04.1841), Вітольд (нар. 17.03.1832), дочкі Ірэна і Алена (нар. 3.06.1833).

Узнагароды Кавалер ордэна Св. Уладзіміра.

Творы Nowogrуdek w poczatkach ХIХ w. // Pawlowicz E. Nowogrуdek w ХIХ w. — Lwow, 1902, s. 9-46.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Нікадзім Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне