Антон Хрысціян Банг (; (18 верасня 1840, Дзёна, Хельгелан, Нурлан, Нур-Норгэ, Нарвегія — ) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, царкоўны гісторык, лютэранскі тэолаг, педагог, доктар багаслоўя, прафесар (1885), пастар, епіскап Осла (1896—1912). Вядомы дзеяч Нарвежскай лютэранскай царквы. Міністр адукацыі Нарвегіі (1893—1895).
Біяграфія У 1862 годзе паступіў ва ўніверсітэт у Хрысціяніі, які скончыў у 1867 годзе кандыдатам багаслоўскіх навук, у 1878 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя. З 1880 года — выкладач практычнага багаслоўя. Прафесар з 1885 года.
Сябра Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. Міністр па справах культуры і царквы Нарвегіі (1893—1895) у кабінеце прэм’ер-міністра Эміля Станга (старэйшага). Сябра Дзяржаўнага савета ў 1895 годзе.
Епіскап Осла (1896—1912). Як епіскап падтрымліваў цесныя сувязі з каралеўскім домам Нарвегіі, узначальваў некалькі нацыянальных нарвежскіх місій, у тым ліку, на адкрыцці нямецкай Рэдэмптарысцкай грэка-каталіцкай царквы ў Іерусаліме 1898 годзе.
Аўтар некалькіх вялікіх прац, у тым ліку, біяграфіі прапаведніка, заснавальніка хаўгеанства Ханса Нільсэна Хаўге. Асноўны ўклад зрабіў як царкоўны гісторык, унёс вялікі ўклад у даследаванні нацыянальных рэлігій.
Выбраныя працы «Г. Н. Хаўге (Hauge) і яго час» (Хрысціянія, 1879); «Царква і рымская дзяржава да Канстанцінопаля» (1879), «Велуспа і Сівіліны аракулы» (1879); «Погляд на гісторыю нарвежскай царквы пасля рэфармацыі» (1883).
Узнагароды Камандор з зоркай Ордэна Святога Олафа (1895)
Спасылкі
Anton Christian Bang
Катэгорыя:Нарвежскія ўнутраныя місіі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Нарвегіі Катэгорыя:Педагогі Нарвегіі Катэгорыя:Гісторыкі царквы Катэгорыя:Гісторыкі Нарвегіі Катэгорыя:Доктары багаслоўя Катэгорыя:Міністры адукацыі Нарвегіі Катэгорыя:Епіскапы Осла Катэгорыя:Камандоры ордэна Святога Олафа Катэгорыя:Міністры па справах культуры і царквы Нарвегіі Катэгорыя:Хрысціянства ў Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежская лютэранская царква