Інсбрукскі медыцынскі ўніверсітэт () — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Інсбрук.
Гісторыя Медыцынская традыцыя ў Інсбруку бярэ свой пачатак задоўга да заснавання ўніверсітэта, з заснавання першай бальніцы ў бліжэйшым да Інсбрука горадзе Швац, які вядомы здабычай срэбра, яшчэ ў 1307 годзе. Медыцынскі факультэт быў уключаны ў першапачатковы ўніверсітэт, заснаваны ў 1669 імператарам Леапольдам I. У 2004 годзе медыцынская вучэльня атрымала статус самастойнай медыцынскай ВНУ.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Аўстрыі