Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. , Полацк, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.
Біяграфія У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканалеОт оппонента слышу! — Максим Иващенко, БелГазета, 02.04.2012. З 2004 года працаваў на дзяржаўным тэлеканале «АНТ» у якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Мінск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «» (Як ёсць, так ёсць).
У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента, але не быў абраныЯк ёсць, так ёсць: каб пракінуць Міхальчанку, амаль 5 тысяч чалавек «прагаласавалі на даму» — Наша Ніва, 26.09.2012.
Санкцыі ЕС У 2011 годзе, пасля хвалі рэпрэсій, якая рушыла ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, Міхальчанка разам з іншымі супрацоўнікамі і топ-менеджарамі буйных дзяржаўных СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спіса Еўрасаюза.
Згодна з рашэннем Савета ЕС ад 15 кастрычніка 2012 года тэлеперадача «» была ахарактарызавана як інструмент прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў.
У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у і здолеў дамагчыся адмены санкцый супраць яго па працэсуальных прычынах. , аднак, пацвердзіў, што шоу Міхальчанкі было часткай прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.
Спасылкі Відэаблог Аляксея Міхальчанкі
Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС