Свята-Ісідараўская царква (Царква Свяшчэннапакутніка Ісідара Юр’еўскага і Мікалая Цудатворца) — парафіяльны праваслаўны храм у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на скрыжаванні Лермантаўскага праспекта і праспекта Рымскага-Корсакава ля Магілёўскага моста.

Пабудавана ў 1903—1907 гадах па праекце архітэктара A. A. Палешчука. Яе верхні храм асвечаны ў імя свяшчэннамучаніка Ісідара Юр’еўскага, што і дало назву ўсёй царкве. Бакавыя прыбудоўкі верхняга храма асвечаныя ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага і святых апосталаў Пятра і Паўла. Ніжні храм Свята-Ісідараўскай царквы асвечаны ў імя святога Мікалая Цудатворца.

Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбургскай епархіі