Уладзімір Андрэевіч Кулажанка (, в. Косель, Кармянскі раён — , Мінск) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. З 1946 на журналісцкай і партыйнай рабоце. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1953) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1959). З 1964 у БДУ, з 1983 у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (у 1983—93 загадчык кафедры).
Навуковыя працы па тэарэтычных праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, аграрных і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканамічнай ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).
Прапагандаваў перавагі рынкавай эканомікі. Меў сталую рубрыку ў газеце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё «Свабода». У 1993—1996 гадах уваходзіў у склад ценявога кабінета апазіцыі БНФ, а на прэзідэнцкіх выбарах працаваў у камандзе Зянона Пазняка.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Мінскі раён.
Выбраная бібліяграфія Экономические условия воспроизводства основных фондов в колхозах. — Мн., 1978. Планомерность сельскохозяйственного производства в народнохозяйственном АПК. — Мн., 1983. Адкуль выйшлі і куды ідзём: Экан. нарыс // Полымя. 1994. № 8, 12.
Літаратура
Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) — ISBN 978-0-929849-83-6
Спасылкі
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі